Девятовский Вадим Анатольевич
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей
Национального собрания Республики Беларусь по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике
Не словом, а делом!

Девятовский Вадим Анатольевич

События

20 снежня 2018 года сваё дзесяцігоддзе адзначыў  праект Наваполацкай гарадской арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» − адкрыты конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў.

04 01/2019
Сёлета на творчае спаборніцтва паступіла каля 150 заявак ад вучняў 7-11 класаў з Наваполацка, Полацка і Полацкага раёна. Гэта рэкордная колькасць жадаючых за гады існавання конкурсу. Ды і якасць падрыхтоўкі значна ўзрасла. Больш за траціну выступленняў журы ацаніла максімальнай адзнакай у 120 балаў. У якасці тэмы юнакам і дзяўчатам прапанавалі вершы і прозу пра Радзіму. На працягу некалькіх гадзін, пакуль доўжыся конкурс, перад гледачамі ажывалі творы выдатных класікаў беларускай літаратуры: Генадзя Бураўкіна, Рыгора Барадуліна, Сяргея Грахоўскага, Уладзіміра Караткевіча, Навума Гальпяровіча.

Высокі ўзровень традыцыйна паказалі палачане − навучэнцы гімназіі №1 і СШ №18 імя Е. Полацкай. Выдатна выступілі канкурсанты з раённых школ. Асабліва ўразіла васьмікласніца Завозерскай дзіцячага сада – базавай школы Полацкага раёна Ганна Пістуновіч. Трынаццацігадовая дзяўчынка з душэўнай пяшчотай прадэкламавала свой аўтарскі верш «Родная вёска». Сярод новапалачан у фінал прайшло 13 навучэнцаў гімназіі №1 і Сярэдняй школы №7.

 

 

 

Трыццаць чатыры лепшых з лепшых прынялі удзел у фінале, які прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Падарункамі для ўсіх фіналістаў сталі кнігі беларускіх аўтараў і паход на навагодні паказ у Белдзяржцырк. 

Сярод журы былі такія знакамітыя людзі, як:

Марзалюк Iгар Аляксандравіч - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, доктар гістарычных навук, прафесар;

Дзевятоўскi Вадзiм Анатольевіч - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Наваполацкай гарадской арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”;

Барадзеня Валерый Анатольевіч - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі, кандыдат экономічных навук, дацэнт;

Сянкевiч Вiкторыя Аляксандраўна - намеснік галоўнага дырэкара Агенцтва тэлевізійных навін, тэлевядучая;

Кашпераў Аляксандр Барысавіч - акцёр тэатра і кіно, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь;

Гальпяровіч Навум Якаўлевіч - беларускі журналіст і паэт, галоўны дырэктар радыё “Беларусь”.

 

Па выніках фіналу пераможцай другі год запар стала Тумчонак Лізавета (9 клас, ДУА” Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Ф. Скарыны), на другім месцы апынулася Талочка Аксана (11 клас, ДУА “Гімназія №1 г.Наваполацка”), на трэцім Ганна Пістуновіч (8 клас, ДУА “Завозерская дзіцячы сад – базавая школа Полацкага раёна”). Яны атрымалі ў падарунак серыю кніг "Асветнікі Беларусі".

Відэа : https://www.youtube.com/watch?v=Xn4tCvFqhxk

Крыніца: https://belayarus.by/news/glavnye-novosti/ab-rodnay-starontsy/



Все новости
(8-0214) 51-11-69

Помощники депутата

Третьяк Елена Евгеньевна  (Новополоцкий городской исполнительный комитет, г. Новополоцк, ул. Молодежная, д. 74, каб. 220) (+375214 511169)
Третяк Татьяна Феликсовна (+37517 222-43-97)